top of page
3F0A9396.jpg


Алег Гулак

Праз год

16 снежня 2022 года пайшоў з жыцця Алег Гулак,  праваабаронца, юрыст, кіраўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэта. Яму было ўсяго 55 год. 

 

Цяпер год без Алега. Мы сабралі ўспаміны ад яго калег і калежанак па праваабарончым сектары і міжнародных партнёраў.

Олег постоянно помнил и учитывал, что между черным и белым есть море оттенков — и делал мир светлее там, куда мог дотянуться, — 

Павел Сапелко, правозащитник, юрист ПЦ “Вясна”.

photo_5465174017204932921_y_edited.jpg

Павел и Олег на вручении Нобелевской премии мира, Осло, декабрь 2022 г.  Фота Наталлі Сацункевіч.

За последние три года многие из нас потеряли немало – родной город, страну, привычную жизнь, возможность видеть родительский дом, разговаривать с друзьями – одни сейчас в тюрьме, другие за сотни или тысячи километров, кто-то на войне. Мы так привыкли к потерям, что даже те, что навсегда, ранят как-то буднично – это точно не последняя, придет завтра и будут новые, и нам их нужно будет пережить и выдержать. Скоро год, как Олега не стало, а понимание того, что его нет и не будет не пришло – наверное это потому, что сознание вытесняет те несколько дней после его ухода, часы прощания и факт потери. Сейчас для белорусов это очень привычно – еще вчера ты говоришь с человеком, обсуждаешь проблемы и делишься чем-то важным, а завтра он пропадает за дверями изоляторов и тюрем, и месяцами, а то и годами только короткие обрывки его жизни из чужих писем попадают к тебе, а может и нет – как повезет… Разница только в том, что ты знаешь о нем – живой, но не знаешь, с каким им ты встретишься через несколько лет. Вот и Олег: мы с ним простились – и он уехал. В Беларусь, туда, где меня не будет еще как минимум долго. Еще нет осознания утраты всего, что было с ним связано – еще работают его идеи и планы, и, зная масштабы его планов, есть уверенность – их хватит еще надолго. И людей, которых он собрал вокруг себя, - их тоже хватит надолго, Олег знал в этом толк. Мне всерьез повезло – если можно здесь рассуждать такими категориями: я получил возможность напоследок, незадолго до смерти Олега, поговорить с ним практически обо всем, что хотелось обсудить: наш общий друг Алесь Беляцкий пригласил нас на церемонию вручения ему Нобелевской премии мира в Осло, в начале декабря прошлого, 2022 года. Самого Алеся диктаторский режим к тому времени уже второй год держал в СИЗО, поэтому праздник был совершенно невеселый, но, по крайней мере, вдали от повседневной текучки у нас с Олегом появилось время и возможность обсудить многое деловое и личное, поделиться новостями и планами, проблемами и оценками. И мы говорили – за столом, за игрой в странную игру без названия в фойе отеля за полночь, гуляя по морозным улицам и снова за столом. О войне, августе 2020-го, друзьях в СИЗО и на воле, покинутых домах, правозащите и политике, о политике в правозащите, кризисе идей и институтов. О детях, о праве и наших с трудом добытых смокингах, Жиличах и умершем Макее. Рядом со мной много людей, что мнение для меня ценно, и Олег был таким: он умел смотреть на ситуацию и предметы трехмерно, порой с очень неожиданного ракурса, отменно разбираясь в том, что первостепенно, а что – шелуха и наносное; что останется надолго, что ценно и нравственно. Постоянно помнил и учитывал, что между черным и белым есть море оттенков – и делал мир светлее там, куда мог дотянуться. В этом смысле с ним было легко стоять рядом на баррикадах, разделять общие ценности и двигаться к общей цели. Парадоксально, но я завидую и его оппонентам: даже в крайних проявлениях, в ненависти и неприятии Олег оставался безупречно нравственным и порядочным – а это редкое качество, и оценит его не каждый. Стоя на берегу Осло-фьорда в декабре 2022-го мы много говорили том, чем все закончится – для нас, друзей, страны, Европы и мира. Тогда не зная, что для Олега это закончится уже через неделю. Он ушел и оставил нам память о себе, свои мечты и идеалы; оставил мир, который без него был бы темнее.

Для мяне гэта асабістая страта сябра. Такая доля ў нас, каму турма, каму магіла на чужыне, — Валянцін Стэфановіч

праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за права чалавека (FIDH).

З ліста жонцы, снежань 2022 г., публікуецца з дазволу Аліны Стэфановіч.

Жахлівая навіна. Я дагэтуль не магу ў гэта паверыць, паверыць, што больш няма ўжо з намі гэтага жызнерадаснага чалавека. У апошнія гады мы былі асабліва блізкія сябры. Ён быў не толькі калегам для нас, ён быў сябрам. Апошні раз я яго бачыў у Грузіі, у ліпені 2021. Нам было падазрона весела там, мы нібыта ведалі нешта, але ж не здагадываліся пра што. Я памятаю, калі падсумаванне сустрэчы было, я сказаў, што мы недастаткова глыбока правялі планаванне, што магчыма ў краіне наогул знікне праваабарончая супольнасць, бо ўмовы зробяць яе існаванне немагчымым. Гэта я прадбачыў, а вось што бачыў Алега апошні раз, такога прадбачыць я не мог. Тут, у турме я часта ў сваіх думках распавядаў яму розныя смешныя турэмныя байкі. Я ведаў, што яны спадабаюцца яму і ён будзе смяяцца. А яшчэ яўзгадваю розныя ягоныя фразачкі кшталту “О-то-ж”, ці калі я яму распавеў як маленькая Янця, калі я казаў: Гусі, гусі, га-га-га, пыталася адразу: - А воўк? І яму гэта так спадабалася, што калі ў планаванні нейкай кампаніі ці дзеянняў нехта адрываўся ад рэаліяў, ён раптам пытаўся: А воўк? Яшчэ я неяк не магу адыйсці ад думкі, што смерць Алега і Макея неяк узаемазвязаныя. Вядома, я не схільны ідэалізаваць Макея і цалкам згодны з ягонай ацэнкай, якую зрабіла НН, але гэта такія две постаці, якія былі скіраваныя на кампраміс, на пошук нейкага кампраміснага вырашэння праблемы, да дээскалацыі канфлікту. Алег шмат высілкаў прыкладаў, каб МЗС пачаў хоць нейкае узаемадзеянне з праваабаронцамі. Пры гэтым ён разумеў, што дыялог павінен быць напоўнены сэнсам і мець нейкі вынік. Гэта было цяжка і вымагала цярпення і стрыманасці. Пасля 2020-га у такіх людзях проста няма патрэбы і яны зышлі разам з эпохай. Цяпер час іншых герояў, іншых падыходаў і правілаў. Калі грымяць гарматы голас праваабаронцаў не чутны, а “адзінства” нацыі дясягаецца не праз кампраміс, а праз гвалт і страх. Гэта вялікая страта для нашай праваабарончай супольнасці, а для мяне гэта асабістая страта сябра. Такая доля ў нас, каму турма, каму магіла на чужыне.

valentin i oleg poslednyaya vstrecha

Апошняя сустрэча Валянціна і Алега ў Сакартвела, 2021 г. Фота з прыватнага архіва Кацярыны Дзяйкала.

sting-1_edited.jpg

Стынг падтрымаў кампанію супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, 2010 г. Фота ПЦ "Вясна".

С уходом Олега в моем мире практически выключили свет, — 

Владимир Лабкович

правозащитник, юрист.

Из письма жене, публикуется с разрешения Нины Лабкович.

vybary-press-2019-1-4_edited.jpg

Олег и Владимир, 2019 г. Фота ПЦ "Вясна".

Для меня совершенно немыслимо, что дорогого друга больше нет. Я категорически отказываюсь в это верить и сам себе говорю, что мы еще обязательно поговорим там, в вечности. Многие в эту дату будут говорить, какой он был коллега, специалист, как он любил свою страну, обожал и гордился своей дочерью, это все так. Но я хочу рассказать историю, которая очень меня согревает здесь. Однажды перед самым Рождеством, мы с Олегом были в поездке в Европе. А у нашей дочери Адели как раз приближался день рождения, 3 годика. До отъезда почти не было времени и мы с Олегом заскочили в магазин, это был единственный оставшийся способ купить подарок Аделе. В магазине игрушек я ношусь между стеллажами, но кругом всё не то. И тут Олег достает с полки совершенно белого, я никогда не видел такой жгучий белый цвет, мягкого кролика и говорит, что он очень крутой. Я же ответил, что Аделька не любит мягкие игрушки. "Но этого точно полюбит. Бери". Я, в совершенном отчаянии, купил его. Аделя так и никогда не полюбила мягких игрушек, кроме этого белого зайки. Она спала с ним очень долгое время. Олег часто спрашивал, как там поживает его белый заяц). С твоим уходом в моём мире не стало серо. Там просто, практически, выключили свет.

Алег меў неадчэпную ідэю —  Правы Чалавека. Не як нейкі абстрактны набор нормаў, напісаных і схаваных у міжнародных дагаворах, а Правы Чалавека, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай усіх працэсаў, у якіх удзельнічае чалавек у сваім жыцці. Амаль як частка поп-культуры, такая ж папулярная як Эндзі Уорхал, — 

Войцэх Бародзіч-Смаліньскі (Wojtek Borodzicz-Smolinski), старэйшы палітычны дарадца Амбасады Нідэрландаў у Польшчы. 

Пазіцыя выказана ў асабістай якасці. Пераклад з ангельскай.

Гэта было абсалютна нечакана. Пару тыдняў таму мы размаўлялі. БХК святкаваў 27-годдзе і неўзабаве пасля цудоўнай навіны аб Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага прйшла іншая навіна — сумная і трывожная. Хутка мы сустрэліся ўжо ў касцеле Святых Янаў. Так доўга, як я ведаю Алега, ён меў у пазітыўным сэнсе неадчэпную ідэю/думку — Правы Чалавека. Не як нейкі абстрактны набор нормаў, напісаных і схаваных у міжнародных дагаворах і дэкларацыях, а Правы Чалавека, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай усіх працэсаў, у якіх удзельнічае чалавек у сваім жыцці. Амаль як частка поп-культуры, такая ж папулярная як Эндзі Уорхал. Большасць дыскусій якія мы мелі, былі аб тым, як зрабіць прымяненне правоў чалавека больш звыклым і натуральным на ўсіх узроўнях — пачынаючы з НДА, канкрэтных спецыялістаў з беларускай наменклатуры і прадстаўнікоў апазіцыі. Мы абодва з ім моцна былі перакананыя ў тым, што ўніверсальнасць правоў чалавека не азначае аўтаматычнай інтэграцыі ў прававы парадак краіны. Для грамадстваў важна пастаяннае навучэнне і нагадванні, што правы чалавека не заўседы легка прымяняць. 2023 праляцеў імгненна — першы год без мудрасці і гумару Алега. І адно, і другое ня легка замяніць. Сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца, Украіна мужна змагаецца, а Захад нястомна падтрымлівае. Хоць так званая «перамога» здаецца далёкай, але рэальнай і аб'ектыўна магчымай, яна можа і не скончыць беларускую барацьбу. Хтосьці можа думаць, што дастаткова зьмяніць уладу, але што будзе пасля? Як аднавіць сувязь з грамадствам у краіне? Ці будзе яно гатовае супрацоўнічаць з тымі, хто з’ехаў з Беларусі? Як будаваць масты паміж па сутнасці двума грамадствамі? Як вярнуць павагу і гонар дзяржаўным службам? Ці знойдзецца месца для прымянення стандартаў правоў чалавека у дачыненні да тых, хто застаўся ў Беларусі і служыць зараз ў розных структурах і на розных пасадах? Як знайсці мудрасць і раўнавагу і пры гэтым шукаць справядлівасці? З Алегам у нас ніколі не было рэальнай магчымасці паразмаўляць пра нашы асабістыя маленькія сусветы і сыход з жыцця — гэта момант роздуму, наколькі далёкія нашы Сусветы. З аднаго боку тыя, хто падтрымлівае, працуючы ў адносна добрых умовах і з іншага боку нашыя партнэры — тыя, хто рызыкуе сваім здароўем, жыццём і дабрабытам сваіх сем’яў дзеля таго, каб змяніць сітуацыю ў сваёй краіне. Ці гэта тое, што можна ці трэба вырашаць? Ці гэта натуральна, ці гэта сапраўды мяняе тое, як мы разумеем адзін аднаго? Заўсёды ў нас так шмат пытанняў і праблем, якія мы хацелі б задаць і абмеркаваць з тымі, хто пайшоў з жыцця. Раптам мы разумеем, што толькі гэтыя людзі могуць даць адказы або зрабіць істотны ўнесак у абмеркаванне. Замяніць Алега вельмі складана, ён задаў высокі стандарт, але разам з сябрамі і калегамі ён здолеў ператварыць Беларускі Хельсінкскі Камітэт у моцную каманду, якая працягвае свой шлях.

Зміцер, калега па сектары.

Гісторый усялякіх багата. І жыццёвых, і прафесійных, і вясёлых, і не дужа... Зараз успомнілася такая: Незадоўга перад прэзідэнцкімі выбарамі ў N годзе ў горадзе М была сустрэча прадстаўнікоў БХК у пракуратуры па адной скарзе чалавека на парушэнне яго правоў. Тады яшчэ такія сустрэчы мелі характар больш-менш канструктыўны. Пэўна, абумоўлена гэта было цікаўнасцю супрацоўнікаў пракуратуры да міжнародных стандартаў правоў чалавека. Дык сустрэча прайшла плённа. А напрыканцы дзяржаўны абвінаваўца закрывае свае нататкі і кажа: “А зараз – не для пратаколу – скажыце – вы ж, можа, ведаеце: што чакаць ад надыходзячых выбараў?”. Алег задумаўся і асцярожна сказаў, што сацыялагічныя апытанні паказваюць падтрымку Лукашэнкі больш за 30%. І тут суразмоўца ледзь не ўскочыў і крыкнуў: “Усе наўкола супраць, адкуль у яго трыццаць працэнтаў?!”

На так званых "карпаратывах" Алег з калегамі любілі спяваць "Надзеньку". Аднойчы са Змітром яны праспявалі "Надзеньку" нават на свяце ў швецкай амбасадзе.  

Мне кажется, он мог разговаривать на любую тему, высказывать свою точку зрения, убеждать… 

 — Ольга Смолянко, правозащитница, 

руководительница правозащитной организации Lawtrend.

Прошел уже практически год… А я до сих пор не могу поверить, что Олега нет в живых. Иногда нет-нет, а возникает мысль, что надо бы поговорить, обсудить что-то. Всегда казалось, что есть что-то стабильное и неизменное в жизни и для меня таким неизменным был Олег Гулак в беларусской правозащите. Мы далеко не всегда соглашались с мнением друг друга. Конечно, не просто два правозащитника, а еще и два юриста. Помню, как зимой 2021 года Олег подвозил меня на своей машине в офис с одной сложной, в том числе эмоционально, рабочей встречи. Подвез… проговорили еще часа полтора: про международные механизмы, про один кейс, связанный с имущественными правами (кстати, его неожиданные вопросы очень мне помогли тогда взглянуть на предмет обсуждения с другой стороны). Мне кажется, он мог разговаривать на любую тему, высказывать свою точку зрения, убеждать… А еще были суды, рабочие визиты, доклады.. Были дружеские совместные поездки за город в компании коллег (сбор улиток и много другое), «Наденька» (я всегда буду его вспоминать, поющим эту песню, одного или с коллегами). Много чего было… И очень много потеряла беларусская правозащита. Что бы я хотела обсудить с Олегом? Очень хотела бы обсудить с ним современные вызовы, возможное переустройство международных институций как ответ этим вызовам или реакция на них.

75474063_2500003366748096_6227472845694304256_n_edited.jpg

Ноябрь, 2019. Фото с фб-страницы посла ЕС в Беларуси Дирка Шрубеля. Оно было подписано так: "Very pleased to have met today with a group of brave Belarusian human rights defenders. Many old acquaintances among them such as Andrei Bastunets, Ales Bialiatski, Aleh Hulak and Henadz Fiadynich".

Грунтоўны і ўдумлівы прамоўца, ён быў здольны, падаецца, выступаць перад якой-кольвек аўдыторыяй, ад вулічнай масавай акцыі да пасяджэння ў ААН, да нарады ў чыноўніцкіх кабінетах, ці нават у прэзідэнцкай адміністрацыі, — 

Юры Чавусаўюрыст-палітолаг.

Часам кажуць, што для праваабаронцы юрыдычная адукацыя не толькі не абавязковая, але і нават шкодная. Маўляў, пазітывісцкае разуменне права і засяроджанасць на вузкім тлумачэнні прававых нормаў звужае кругагляд і перашкаджае разуменню філасофска-каштоўнаснага падмурку правоў чалавека. Часам гэта сапраўды так, і для праваабарончай прафесійнай працы юрыдычная адукацыя – гэта зусім не неабходнасць sine qua non. Шматлікія выбітныя праваабарончыя дзеячы гісторыі і сучаснасці выходзілі са сфераў, далёкіх ад юрыспрудэнцыі. Аднак беларускі праваабаронца Алег Гулак – гэта акурат прыклад менавіта адваротнай традыцыі праваабароны, заснаванай на правазнаўстве і глыбокім разуменні правоў чалавека менавіта як галіны права як у філасофскім, так і ў нарматыўным кантэксце. Шматгадовая дзейнасць спадара Алега была акурат дзейнасцю праваабаронцы-юрыста, які быў здольны за прававымі актамі бачыць каштоўнасны змест, а каштоўнасныя элементы правоў чалавека звязваць і ўвасабляць у прававым аналізе і, часцяком, у крытыцы нарматыўных прававых актаў (без якой грунтоўная праваабарончая праца будзе малаэфектыўнай). Мяне заўжды здзіўляла вось гэтая здольнасць спадара Алега спалучаць у сваёй працы розныя бакі праваабарончай дзейнасці. Дзе трэба – ён быў гатовы прадставіць (а што яшчэ каштоўней – арганізаваць сумесна з іншымі калегамі) пісьменны аналіз законапраектаў на высокім юрыдычным узроўні. Дзе трэба – ён выступаў з асэнсаванымі і палітычна пісьменнымі прапановамі, якія было цяжка ігнараваць стэйкхолдэрам, часам далёкім ад праваабароны. Грунтоўны і ўдумлівы прамоўца, ён быў здольны, падаецца, выступаць перад якой-кольвек аўдыторыяй, ад вулічнай масавай акцыі да пасяджэння ў ААН, да нарады ў чыноўніцкіх кабінетах, ці нават у прэзідэнцкай адміністрацыі. Надзвычай каштоўным здабыткам для навучэнцаў шматлікіх праваабарончых адукацыйных праграм БХК ды іншых праваабарончых арганізацый былі лекцыі спадара Алега датычна нацыянальных і міжнародных механізмаў правоў чалавека ды метадаў праваабарончай дзейнасці. Спадар Алег быў тым чалавекам, які выдатна разумеў каштоўнасць інструментаў дыялогу для абароны правоў чалавека і быў гатовы размаўляць і дыскутаваць з апанентамі. Пры гэтым цудоўна ўсведамляючы, што прадметам такога дыялогу і кампрамісу не могуць быць самі прынцыпы правоў чалавека і іх сутнасць. У беларускім праваабарончым руху хапае выдатных адмыслоўцаў і экспертаў у вузкіх галінах права ці па асобных кірунках праваабарончай дзейнасці. Значна менш універсальных і здольных да комплекснага падыходу, які разумее правы чалавека не як застылую догму, а як дыскурс, у якім непазбежныя спрэчкі, розныя падыходы, розныя кропкі гледжання, пошук кансэнсуса і яго ўвасабленне ў праваўжывальнай практыцы і ў рэшце рэшт – у жыцці. Але самыя каштоўныя постаці – арганізатары праваабарончай дзейнасці, здольныя да сістэмнай і сістэматычнай каманднай працы, здольныя стратэгічна спланаваць і арганізаваць дзейнасць вялікіх калектываў, часам з вельмі рознымі поглядамі і падыходамі да праваабарончай дзейнасці. Мне давялося быць сведкам таго, як менавіта ўнёсак Алега Гулака быў імпульсам альбо прынцыпова важным элементам той працы, якая з’яўляецца візітоўкай беларускага праваабарончага руху ў самых розных сферах. Сістэматычнае і метадалагічна выверанае назіранне за выбарамі, беларуская праваабарончая школа, супольная праваабарончая кампанія супраць смяротнага пакарання, распаўсюд сярод арганізацый грамадзянскай супольнасці (і шырэй – у грамадстве) падыходу, заснаванага на правах чалавека (HRBA), удзел у судовых працэсах, асабліва датычна абароны свабоды асацыяцый і права на стварэнне грамадскіх аб’яднанняў, самыя розныя аналітычныя маніторынгавыя ініцыятывы (сярод якіх назаву адзін з апошніх па часе прадуктаў – Нацыянальны індэкс правоў чалавека ў Беларусі), кааліцыйныя альтэрнатыўныя справаздачы ў дагаварныя органы ААН, а праз механізм Універсальнага перыядычнага агляду па правах чалавека – у Савет ААН па правах чалавека… Гэта толькі тое, што мне асабіста вядома як сферы непасрэднага ўдзелу спадара Алега, але плён яго дзейнасці будзе надзвычай вялікі і шматгранны. І вельмі важна, што пераважная большасць гэтых накірункаў працы працягваецца і цяпер сіламі самых розных арганізацый, якія супольна з’яўляюцца беларускім праваабарончым рухам і беларускай праваабарончай супольнасцю. Справа Алега Гулака працягваецца, працягваецца і праца соцень і тысяч мужчын і жанчын на карысць прагрэсу правоў чалавека ў Беларусі і па ўсім свеце.

Наверное, у него всегда было больше чего сказать, чем приходилось, ограничиваясь регламентами. Наверное, это постоянно его подталкивало на кофе-паузе «прихватить за локоть» кого-то из госструктур и снова-и-снова его возвращать к проблемам прав человека, — 

Сергей Дроздовский

глава Офиса по правам людей с инвалидностью.

Наверное, мы знакомы с Олегом больше 15 лет. Наверное, мы встречались и раньше. Но в 2009 году случился кейс, совершенно подходящий для разбора дискриминации, и это привело меня в офис Беларусского Хельсинкского Комитета. Я предложил Олегу обсудить свое намерение идти в суд за защитой от дискриминации. Очевидно, проигрышное дело мы обсуждали подробно, выстраивая тактику иска. Наверное, в тот момент было много организационных вопросов в самом БХК, но Олег увлеченно обсуждал со мной дискриминацию и мой кейс. В последующем вопросы дискриминации станут некоей постоянной темой нашего профессионального взаимодействия. Наши частые рабочие пересечения, наверное были неизбежны. Олег, возглавляя одну из ведущих правозащитных организаций страны, занимал проактивную позицию, предлагая государству не только проблематику, но и пытаясь навязывать форматы дискуссии. Будь то круглый стол в МИДе, конференции ПРООН, заседания и слушания, Олег всегда в первую очередь был профессиональным правозащитником. Наверное, у него всегда было больше чего сказать, чем приходилось, ограничиваясь регламентами. Наверное, это постоянно его подталкивало на кофе-паузе «прихватить за локоть» кого-то из госструктур и снова-и-снова его возвращать к проблемам прав человека. Наверное, на это уходило много сил и нервов. Но при этом, Олег был, наверное, одним из самых доступных коллег, с кем можно было на профессиональном языке проговорить свое видение, встретить оппонирующие пропозиции, и договориться об общей стратегии. Наверное, я не вспомню ни одного раза, когда бы на мое предложение переговорить Олег отказался. Он всегда помнил об этом, и, если в тот момент не было времени, он сам возвращался к разговору звонком или пользуясь случаем на общих мероприятиях. Наверное, я сейчас не сумею воспроизвести всю историю нашего взаимодействия. Олег умудрялся очень важные и принципиальные моменты сотрудничества укладывать в комфортные условия работы единомышленников. Наверное, поэтому по его призыву часто объединялись коллективы очень разных экспертов. Наверное, он не мог сам не пойти с коллегами в ПРООН, и жестко настаивать на принципиальности позиции международного представительства в отношении кейса Офиса по правам людей с инвалидностью. И наша с ним последняя встреча не в Беларуси, именно так, как когда-то перетекла из формальной в обсуждение ситуации и планирования. Что для меня в этот момент было определенно жизненно важно. И, уверен также Олег оказался у многих людей в тот период. Его специфический оптимизм, наверное иногда ставил в тупик, заставлял взглянуть на проблемы иначе. Наверное и Олегу было непросто с его жизненным подходом. Наверное, беларусскому обществу хватит сил и памяти, чтобы сохранить Олега, как реальную историческую личность, как правозащитника, как человека.

Назаўжды запомню нашу апошнюю шматгадзінную начную размову: чаму большасць праваабарончых дыскурсаў маюць яскрава выражаны левы парадак дня і ці абавязкова палітычныя погляды «левакоў» і праваабаронцаў павінныя перасякацца па дэфолце, — 

Алег Агееў, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў.

photo_5456246463823730485_y.jpg

Павал і два Алегі падчас Нобелеўскага свята, снежань, 2022 г. 

Для мяне, яшчэ тады ў 2008 годзе, калі працаваў адвакатам, знаёмства з Алегам адбылося на канферэнцыі па правах чалавека ў гатэлі «Менск». Я да гэтага часу памятаю яго выступ, які ўразіў аглядным бачаннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Тады я ўпершыню пачуў многія фармулёўкі, якія ўжываю да гэтага часу. Але зблізіцца і пасябраваць з Алегам Гулаком у мяне атрымалася толькі гадоў праз пяць пасля гэтай канферэнцыі, якая стала для мяне першым прыступкам па праваабарончых усходах. Калі я працаваў каардынатарам адукацыйнага праекту BISH, мы запрашалі Алега, як старшыню БХК, экспертам для правядзення заняткаў для праваабаронцаў і юрыстаў. Тады я ўжо значна больш пачаў разумець структуру праваабарончага сектара Беларусі, ролю і пазіцыю БХК і падыход да праваабарончай дзейнасці, якую Алег Гулак фармуляваў і абгрунтоўваў. Я памятаю, як мы публічна абмяркоўвалі, якія стратэгіі будуць больш эфектыўнымі, якія аспекты правоў чалавека ёсць прыярытэтам на канкрэтны момант і якімі сродкамі лепш за ўсё іх абараняць і прасоўваць. Пазіцыя Алега заўсёды была ўзважанай, ўлічвала вялікую колькасць фактараў. Яго прагнозы адносна развіцця сітуацыі заўсёды выклікалі маю павагу. І маё ўменне планаваць такую працу да гэтага часу шмат у чым заснавана на падыходах Алега. Я памятаю, калі мяне ўжо сталі накіроўваць прадстаўніком БАЖ на вялікія міжнародныя мерапрыемствы, у тым ліку і з удзелам розных дзяржаўных служачых, я спытаў парады ў тагачаснага Старшыні БАЖ Жанны Літвіной, якую пазіцыю нам варта прасоўваць на чарговай канферэнцыі. Яна сказала, што лепш за ўсё выступаць пасля Гулака і прытрымлівацца яго прапановаў. Я і зараз часам прыслухваюся да голасу Алега ўнутры мяне, каб зразумець для сябе, што і як бы ён сказаў па тым ці іншым пытанні. Цяпер у канцы 2023 яго ўжо як год няма з намі. Я ўдзячны лёсу, што ў мяне была магчымасць шмат размаўляць з Алегам Гулаком. І сам-насам, і ў вузкай кампаніі, і ў дастаткова публічных мерапрыемствах. Гутарыць і нават спрачацца. Абмяркоўваць. Дзяліцца адчуваннямі і сумесна планаваць працу. Святкаваць поспехі і шкадаваць аб стратах. Парыцца ў лазні і плаваць на чоўне. Ездзіць у цягніках, машынах і аўтобусах. Лётаць на самалётах. Чакаць адпраўленні ў аэрапортах, на вакзалах і гатэлях. Удзельнічаць у канферэнцыях і семінарах. Назаўжды запомню нашу апошнюю шматгадзінную начную размову ў Страсбургу ў лістападзе 2022 года. Я тады яшчэ не ведаў, што гэта адна з нашых апошніх размоваў. Мы чакалі ад'езду ў гатэлі і не клаліся спаць, каб не праспаць аўтобус у аэрапорт. Самым цікавым былі развагі на тэму: «Чаму большасць праваабарончых дыскурсаў маюць яскрава выражаны левы парадак дня». Ці абавязкова палітычныя погляды «левакоў» і праваабаронцаў павінныя перасякацца па дэфолце, ці гэта не так. Спрэчка атрымалася доўгай і так і не была тады скончаная. Алегу трэба было з'яжджаць. Потым была цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму. Осла. Дамы былі ў вячэрніх сукенках, кавалеры ў смокінгах. Мы ганарыліся «Нобелем» Алеся, хоць і пачуццё горычы, што ён сядзіць за кратамі, азмрочвала ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання і наступны каралеўскі прыём. Кажуць, што менавіта апошняя сустрэча з чалавекам пасля яго смерці застаецца ў памяці на ўсё жыццё тых, хто яго памятае. Мусіць. Я сапраўды ніколі не забуду Алега ў смокінгу за сталом на банкеце ў прысутнасці караля Нарвегіі. Але я таксама буду памятаць і іншыя нашыя сустрэчы. Буду памятаць ягоны гумар. Буду памятаць яго ўзважаны і разважлівы падыход да планавання працы. Буду памятаць прынцыповасць па важных пытаннях. Памяць пра Алега Гулака са мной назаўжды.

Где место прав человека в современном мире, особенно в условиях войны и глобального кризиса системы защиты? Какими должны быть актуальные правозащитные институты? Кого и как учить правам человека? Мы все меньше можем остановиться и подумать об этом. И все меньше людей, с которыми об этом можно поговорить, — 

Мария Ясеновская, правозащитница, президентка ХОФ "Громадська Альтернатива" (Украина). 

Трудно поверить, что Олега нет с нами уже год. Мы не так много общались, поэтому кажется, что где-то он есть, что впереди встречи и совместные проекты. Наверное больше всего я жалею о том, что не делали видеозаписи лекций, в рамках проекта "Лаборатория новой правозащиты" в прошлом году. Олег был одним из экспертов. Его лекции были прекрасны, особенно удалась тема международной адвокации. Хотелось слушать и слушать. Тогда казалось, что еще успеем, еще вернемся к этому. Но нет... Вообще с ним было легко, весело, и интересно. Слушать, дискутировать, обсуждать. Просто смеяться над шутками и историями. Он всегда был неотъемлемой частью беларусской и международной правозащиты. Очень не хватает содержательных разговоров. Особенно сейчас. Где место прав человека в современном мире, особенно в условиях войны и глобального кризиса системы защиты? Какими должны быть актуальные правозащитные институты? Кого и как учить правам человека? Мы все меньше можем остановиться и подумать об этом. И все меньше людей, с которыми об этом можно поговорить.

Дзякуючы Алегу беларускія ўлады не маглі нешта ціхенька што-небудзь увесці, прыняць і думаць, што гэта не стане вядома на міжнародных пляцоўках, — Барыс Гарэцкі, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Алег Гулак быў адным са слупоў беларускага праваабарончага руху. Дзякуй, Алег, што пакінулі наступнікаў у гэтай справе. Я прыйшоў у грамадскую дзейнасць у пачатку 2000-х. Выбары. Кампаніі. Назіранне. І ўжо тады ў мяне сфармармавалася разуменне «слупоў» праваабарончага руху: Бяляцкі, Паганяйла, Таццяна Процька, Раіса Міхайлоўская. І, канешне ж, Алег Гулак. Заўсёды арганізатар усіх праваабарончых кампаній і акцый. Лабіст правоў чалавека на ўсіх узроўнях: ад вулічных акцый да важных дакументаў і пазіцыі ў міжнародных арганізацыях. Дзякуючы Алегу беларускія ўлады не маглі нешта ціхенька што-небудзь увесці, прыняць і думаць, што гэта не стане вядома на міжнародных пляцоўках і дакладах міжнародных арганізацый. Дзякуючы міжнароднай працы Алега і іншых юрыстаў вышэйшай кваліфікацыі Беларусь не стала для Еўропы краінай трэцяга свету ў плане правоў чалавека. Раптоўная смерць Алега ў мінулым годзе стала ўдарам па праваабарончай супольнасці. Нібы з-пад яе раптам выбілі адзін са слупоў падмурку. Але я вельмі ўдзячны Алегу не толькі за ягоную працу, але і за тое, што пасля сябе пакінуў наступнікаў у важнай для Беларусі справе.

Он вступал в диалог. Это была его форма существования. Иначе он не мог и не умел, — Евгения Клементьева Хольм, руководительница Программ Восточного Партнерства, Датский Институт Культуры.

12309992_1095962523770602_9188583887547935484_o_edited.jpg

Конференция по национальным учреждениям в области прав человека. Минск, ноябрь, 20215 г. 

Олег для меня всегда был источником радости и вдохновения. Он был всегда в постоянном потоке мышления, все время «думку думал». Создавалось впечатление, что он всегда думает, находится в постоянном диалоге с собой, решая какой-то очередной ребус жизни. В этот диалог он втягивал любого, кто находился рядом. Ему было искренне интересно, что думает человек рядом. Не так важно что это был за человек — оппонент или единомышленник — ему было действительно интересно услышать мнение окружающих его людей. И если он получал ответ, который был далеко от его собственных убеждений, он не отворачивался сразу со словами «все с тобой ясно», он спрашивал «а почему ты так считаешь?». Он вступал в диалог. Это была его форма существования. Иначе он не мог и не умел. Олег очень любил жизнь. Все в ней: путешествия, книги, еду, друзей, любовь, искусство, машины, детей, природу — просто все. И своей любовью к жизни он заражал других. Меня часто охватывало чувство безысходности и отчаяния (в нашей профессии это бывает), на что он всегда говорил «ну ты чего! Мы еще повоюем». И как-то проходило все сразу. Я говорю с ним каждый день, так что вопросов накопилась, ей Богу, куча. Один из самых главных, это наверное про веру в систему ООН. Сейчас она прям на глазах «сыпется», и мне бы очень хотелось услышать, стоит ли ее спасать или надо строить что-то новое.

Прэзыдэнтка Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай напісала верш на развітанне з Алегам у дзень яго сыходу

бачыш, дружа, якая зіма -

снежная

бачыш, якія цені ў ёй ззяюць -

няўлоўныя

нашыя смерці такія для ўсіх

бязмежныя

невымоўныя

бяздонныя і

бяздомныя

а снег замятае ўсё

сваёй завірухаю

сляды сяброў,

пратаптаныя імі сцежкі

мы цешыліся б як дзеці

ляпілі б снежкі

але прыгінаемся з непрыхаванай

скрухаю

рабілі б замкі,

будавалі б фартэцыі

працягваючы

пераадольваць свае знямогі

і аддалі б

анёлам свае сэрцы

каб ты пабачыў

нашую перамогу

1967 — 2022

Алег Гулак

bottom of page